«Настаўнік года Мінскай вобласці — 2026»: больш як 40 канкурсантаў прыступілі да вочных выпрабаванняў

«Настаўнік года Мінскай вобласці — 2026»: больш як 40 канкурсантаў прыступілі да вочных выпрабаванняў

Рэктар Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Фёдар Драбеня расказаў, што напрыканцы мінулага тыдня стартаваў першы (вочны) тур конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Мінскай вобласці — 2026».

— Па выніках завочнага тура конкурсу са 150 удзельнікаў у вочны тур прайшлі 40 педагогаў і 4 кіруючыя работнікі ў намінацыі
«Малады дырэктар установы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі», —
зазначыў Фёдар Валянцінавіч.

У межах першага вочнага тура канкурсанты прайшлі псіхолага-педагагічнае тэсціраванне ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі.