«Міні-ўрок на сцэне»: працяг другога вочнага тура «Настаўнік года Мінскай вобласці – 2026»

«Міні-ўрок на сцэне»: працяг другога вочнага тура «Настаўнік года Мінскай вобласці – 2026»

Другі вочны тур абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Мінскай вобласці – 2026» працягваецца ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі.

Рэктар МАІРА Фёдар Драбеня расказаў, што самая важная падзея дня – конкурснае выпрабаванне «Міні-ўрок на сцэне», якое гэтым разам праходзіць у нестандартных умовах.

– Сваё ўменне ўтрымліваць увагу аўдыторыі і журы ў такой незвычайнай абстаноўцы дэманстравалі настаўнікі рускай, беларускай мовы і літаратуры, замежнай мовы, настаўнікі пачатковых класаў, — адзначыў Фёдар Валянцінавіч.

Акрамя гэтага, настаўнікі замежнай мовы, рускай, беларускай мовы і літаратуры прынялі ўдзел у конкурсным мерапрыемстве «Прафесійная дыскусія «За і супраць»».