Фінішную рысу конкурсу падводзілі на дыялогавай пляцоўцы. У нефармальнай гутарцы гаварылі аб выключнай важнасці спаборніцтва для педагагічнай грамадскасці.
Імёны лепшых назвалі ва ўрачыстай атмасферы. На святочнай цырымоніі неаднойчы гаварылі пра тое, як многа ў Магілёўскай вобласці таленавітых настаўнікаў.
Пераможцамі ў сваіх прадметных намінацыях былі прызнаны настаўнік гісторыі дзяржаўнай установы адукацыi «Мяжысецкая сярэдняя школа» Яўген Рышкевіч, настаўнік англійскай мовы дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняя школа № 2 г. Горкi» Вольга Пазднякова, настаўнік пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыi «Гімназія г. Асіповічы» Анастасія Гарадзецкая, настаўнік фізічнай культуры і здароўя дзяржаўнай установы адукацыi «Гімназія № 3 г. Магілёва» Андрэй Бязлепкін, настаўнік матэматыкі дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняя школа № 3 г. Асіповічы» Ганна Лісіцкая, настаўнік хіміі дзяржаўнай установы адукацыi «Гімназія № 1 г. Горкi» Кацярына Залатарская, настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыi «Вяйнянская сярэдняя школа» Алена Ковалева. У новых намінацыях «Малады дырэктар» і «Малады настаўнік» лепшымі сталі дырэктар дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняя школа № 2 г. Бялынічы» Сяргей Лістапад і настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыi «Гімназія № 1 г. Бабруйска» Анастасія Бірукова.
Цяпер усе гэтыя педагогі – каманда, якая хутка будзе прадстаўляць Прыдняпроўскі край на заключным этапе конкурсу ў сталіцы.




