У спаборніцтве ўдзельнічаў 41 педагог. Канкурсанты прайшлі псіхолага-педагагічнае тэсціраванне, прэзентавалі сябе, правялі ўрокі ў незнаёмых класах і іх самааналіз, выступілі на бацькоўскіх сходах, зладзілі майстар-класы для студэнтаў і калег.
У адзін з дзён конкурсных выпрабаванняў, якія ўключалі міні-ўрокі на сцэне і прафесійную дыскусію, да ўдзельнікаў далучыліся намеснік Міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай і начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Наталля Каліноўская.
– Я шчыра ўражаны майстэрствам, прадэманстраваным канкурсантамі. Нягледзячы на вынікі спаборніцтва, расцэньвайце ўдзел у ім як выдатную магчымасць для далейшага развіцця, каб і далей прыносіць карысць айчыннай сістэме адукацыі, – падзяліўся намеснік Міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай.




