Фінал абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Мінскай вобласці — 2026» адбыўся ў Маладзечанскім дзяржаўным каледжы

Фінал абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў «Настаўнік года Мінскай вобласці — 2026» адбыўся ў Маладзечанскім дзяржаўным каледжы

За званне лепшага настаўніка Мінскай вобласці спаборнічалі 27 фіналістаў.

Намеснік Міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай пажадаў поспехаў удзельнікам і выказаў меркаванне, што педагогі Міншчыны яскрава пакажуць сябе на заключным этапе, у рэспубліканскім фінале.

– Жадаю ўсім, хто стаіць на сцэне, поспехаў, раскрыць сябе, – адзначыў Аляксандр Кадлубай. – Спадзяюся, што вам удасца заваяваць у фінале крыштальнага жураўля і паказаць усёй краіне, што на Міншчыне працуюць таленавітыя, адданыя педагогі.

Пасля творчай самапрэзентацыі журы назвала імёны тых, хто выйшаў у фінал рэспубліканскага конкурсу.

Сярод іх дырэктар дзяржаўнай установы адукацыi «Лебедзеўская сярэдняя школа Маладзечанскага раёна імя У.М. Калачыка» Марк Нацэвіч, настаўнік рускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыi «Маладзечанская сярэдняя школа № 1 імя Янкі Купалы» Іна Ціханёнак, настаўнік гісторыі дзяржаўнай установы адукацыi «Маладзечанская сярэдняя школа № 1 імя Янкі Купалы» Аляксандра Міцкевіч, настаўнік кітайскай мовы дзяржаўнай установы адукацыi «Гімназія № 2 г. Салігорска» Вольга Алімава, настаўнік матэматыкі дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняя школа № 5 г. Смалявічы» Дзяніс Дубаневіч, настаўнік фізічнай культуры дзяржаўнай установы адукацыi «Лошніцкая гімназія Барысаўскага раёна» Аляксандр Федарэнкаў, настаўнік пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыi «Вілейская гімназія № 2» Надзея Жвавая, настаўнік хіміі гімназіі дзяржаўнай установы адукацыi «Гiмназiя г. Клецка» Таццяна Ярашэвіч, настаўнік гісторыі дзяржаўнай установы адукацыi «Заастравецкая сярэдняя школа Клецкага раёна» Крысціна Дзішук.