Названы імёны 9 пераможцаў гарадскога конкурсу «Сталічны настаўнік – сталічнай адукацыі», якія прадставяць Мінск на рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь» у верасні 2026 года.
Удзельнікамі сталічнага конкурсу, які праходзіць у тры туры са студзеня па красавік 2026 года, сталі 100 педагогаў (з улікам раённых этапаў – 295 чалавек).
У першых двух турах канкурсанты прадстаўлялі медыявізітку, дэманстравалі майстэрства публічнага выступлення «Мая метадычная знаходка», распрацоўвалі план-канспект урока і праект пасяджэння тэматычнага педсавета (дырэктара), прайшлі тэсціраванне на прадмет навукова-тэарэтычнай, прадметнай і метадычнай падрыхтаванасці, правялі міні-ўрокі на сцэне з рашэннем сітуацыйнай задачы і адкрытыя ўрокі па прадметах у незнаёмым класе, паўдзельнічалі ў брыфінгу «Размовы пра галоўнае».
Па выніках другога тура, дзе заявілі пра сябе 50 педагогаў, вызначыліся 9 пераможцаў – каманда, якая прадставіць сталіцу на рэспубліканскім конкурсе прафесійнага майстэрства «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь» у верасні 2026 года:
- у намінацыі «Пачатак пачаткаў» – Дар’я Бажан, настаўнік пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняя школа № 36 iмя Гуляма Якубава г. Мiнска»;
- у намінацыі «Вакол свету» – Вікторыя Мядзведзева, настаўнік гісторыі дзяржаўнай установы адукацыi «Cярэдняя школа № 77 г. Miнска iмя I.К. Кабушкiна»;
- у намінацыі «Калі цябе разумеюць» – Вераніка Сяргеева, настаўнік англійскай мовы дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняя школа № 52 г. Мiнска»;
- у намінацыі «Звычайны цуд» – Павел Бараноўскі, настаўнік хіміі дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняя школа № 53 г. Мiнска iмя двойчы Героя Савецкага Саюза Л.I. Бяды»;
- у намінацыі «Правільнае рашэнне» – Анастасія Шышкова, настаўнік матэматыкі дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняй школы № 142 г. Мiнска»;
- у намінацыі «Разумнае. Добрае. Вечнае» – Юлія Нікіціна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняя школа № 25 г. Мiнска»;
- у намінацыі «Свая вышыня» – Наталля Тарасевіч, настаўнік тэхнічнай працы дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняя школа № 59 г. Мiнска»;
- у намінацыі «Будучыня ў сучаснасці» – Вераніка Гарашчэня, настаўнік пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыi «Гімназія № 33 г. Мiнска»;
- у намінацыі «Упэўнены старт» – Антон Блашко, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыi «Сярэдняя школа № 148 г. Мiнска імя І.Х. Баграмяна».
У трэцім туры пераможцы конкурсу «Сталічны настаўнік – сталічнай адукацыі» правядуць майстар-класы для мінскіх педагогаў і выступяць з творчым самапрадстаўленнем. Па выніках гэтых мерапрыемстваў будзе вызначаны абсалютны пераможца конкурсу «Настаўнік года горада Мінска». Яго імя стане вядома ў красавіку. Гэтага педагога будуць рэкамендаваць да прысваення звання «Мінчанін года».



